Расейскія спецназаўцы прыбылі ў Беларусь для вучэнняў
Байцы спецназа ПДВ Расеі прыбылі ў Менск для ўдзелу ў сумесных вучэннях з Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на прэс-службу Мінабароны РФ.
Манеўры пройдуць з 25 верасня па 8 кастрычніка на палігоне на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з двухбаковымі дамоўленасцямі.
Якія дзеянні будуць адпрацоўвацца падчас трэніровак і колькі салдат прыме ў іх удзел, не ўдакладняецца.
На мінулым тыдні завершыліся маштабныя расейска-беларускія стратэгічныя вучэнні «Захад-2017». У іх удзельнічалі да 12,7 тыс. вайскоўцаў і да 680 адзінак тэхнікі. За вучэннямі назіралі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка.
Фота inforesist.org