Расейскія вайскоўцы ўлетку пачнуць службу на беларускім аэрадроме
Сілы супарцьпаветранай абароны Беларусі й Расеі ўлетку гэтага году пачнуць сумеснае баявое дзяжурства на адным з беларускіх аэрадромаў. Пра гэта заявіў беларускі генерал-маёр Ігар Голуб.
Акрамя таго Голуб адзначыў, што беларускія вайскоўцы пастаянна задзейнічаныя ў сумесных трэніроўках СПА.
Сёлета плянуецца ўдзел у аператыўна-тактычных вучэннях на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці і ў сумесных вучэннях «Баявая садружнасць».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА
