„Расейскія войскі пакінуць Беларусь пасля вучэнняў”
Расейскія войскі пакінуць Беларусь пасля вучэнняў, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

„Ніхто ніколі не казаў, што расейскія войскі будуць заставацца на тэрыторыі Беларусі, пра гэта ніколі гаворкі не ішло”, — перадае ТАСС яго словы.
Пяскоў падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра ваенныя вучэнні, па завяршэнні якіх войскі вернуцца на свае пастаянныя месцы дыслакацыі.
Напярэдадні падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам такую ж заяву зрабіў Уладзімір Пуцін.
Беларускае Радыё Рацыя
