Расейцы кінулі свае асноўныя сілы на Саледар і Бахмут
Вайна ва Украіне. За суткі па горадзе Саледар і яго ваколіцах у Данецкай вобласці расейцы ажыццявілі 86 абстрэлаў рознымі сістэмамі паражэння. Горад фактычна знішчаны.
Паводле спікера Усходняй групоўкі ЗСУ Сяргея Чэрэватага, пры гэтым расейцы нясуць каласальныя страты, але працягваюць спробы прасунуцца наперад. Як адзначыў Чэрэваты, сама логіка вайны, якую вядзе Расея – незразумелая. “Таму што захопліваць руіны, як перад гэтым было ў Лісічанску або Севераданецку, паклаўшы безліч свайго войска – гэта ўвогуле ў ваенным мастацтве, асабліва сучасным, … бачыцца вельмі дзіўным”.
Адзначаецца, што на Бахмуцкім напрамку фронту, які цяпер адзін з галоўных для расейцаў, выкарыстоўваюцца спецназаўцы ЧВК “Вагнер” і падраздзяленні рэгулярнага расейскага войска.
Беларускае Радыё Рацыя