Расейцы на мяжы з Польшчай. Тысячы жаўнераў, ракеты і танкі



Як паведамляе партал fakty.interia.pl цяпер зразумела, чым была выклікана беспрэцэдэнтная актыўнасць расейскіх войскаў у Калінінградскай вобласці. Нечаканая праверка баявой гатоўнасці праведзена 5 снежня.

У ваенных манеўрах было задзейнічана каля 9 тысяч расейскіх жаўнераў, 250 танкаў, 55 ваенных караблёў, 41 самалёт і верталёт. І самае галоўнае батарэі ракетаў “Іскандэр М”, якія завезлі ў Калінінградскую вобласць з іншых частак Расейскай Федэрацыі.

Паводле расейскага галоўнага камандвання, падчас манеўраў вывучалася абарона вобласці і контрудар па ворагу. Манеўры завяршыліся 10 снежня.