Расейцы стварылі вайсковы следчы аддзел у Беларусі
18 гадоў таму
Следчы камітэт РФ стварыў у Беларусі вайсковы следчы аддзел з дыслакацыяй на тэрыторыі нашай краіны.
Пра гэта агенству ТАСС паведамілі ў СК Расеі.
„У сувязі з размяшчэннем падраздзяленняў Мінабароны Расеі ў Рэспубліцы Беларусь створаны вайсковы следчы аддзел СК Расіі з дыслакацыяй на гэтай тэрыторыі”, — гаворыцца ў паведамленні.