Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя (абноўлена)



Пасля выбуху Кахоўская ГЭС не падлягае аднаўленню, станцыя разбураная цалкам. Акрамя таго, як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, некантралюемае зніжэнне ўзроўню вадасховішча – дадатковая пагроза для Запарожскай АЭС.

Сёння ўначы расейскія акупацыйныя войскі ўзарвалі Кахоўскую ГЭС. Цяпер узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы імкліва зніжаецца і дасягне мінімуму за чатыры дні. З раёнаў, дзе чакаецца затапленне, эвакуіруюць жыхароў – паведамляе ўкраінскі бок. Разбурэнне Кахоўскай гідраэлектрастанцыі пагражае затапленнем 80-ці мясцовасцей у Херсонскай вобласці.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі зладзіў пільнае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

***

За 5 гадзін вада дасягне крытычнага ўзроўню.

Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў — паведаміў кіраўнік Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін.

У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Новакахоўскага раёна Уладзімір Лявонцьеў у размове з расійскімі дзяржаўнымі СМІ абверг падрыў ГЭС расіянамі.

Кіраўніцтва Херсонскай АВА паведаміла, узровень вады з-за падрыву Кахоўскай ГЭС дойдзе крытычнага ўзроўню на працягу пяці гадзін, піша УНІАН.

Пра гэта заявіў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін у тэрміновым звароце да насельніцтва.

«Расейская армія здзейсніла чарговы акт тэрору — узарвала Кахоўскую ГЭС. Праз пяць гадзін вада дастане крытычнага ўзроўню, распачатая эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў», — сказаў чыноўнік.

Ён звярнуўся да людзей з просьбай тэрмінова сабраць дакументы, рэчы першай неабходнасці і чакаць эвакуацыйных аўтобусаў.

Пракудзін запэўніў, што на месцы працуюць прадстаўнікі ўсіх адпаведных аператыўных службаў і вайскоўцы.

Падраздзяленні Нацыянальнай паліцыі і Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны паднятыя па трывозе для апавяшчэння і эвакуацыі насельніцтва з патэнцыйных зон затаплення на правабярэжнай частцы Дняпра — у гэтую зону трапляе і частка Херсона.

Уладзімір Зяленскі праводзіць экстранае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

На Кахоўскай ГЭС разбураныя 11 з 28 пралётаў

Як паведамілі ў экстраных службах, у зону падтаплення могуць трапіць 80 населеных пунктаў.

nashaniva.com