Расея абвясціла аб перамір’і ў Марыўпалі
Пачалася эвакуацыя параненых украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на заводзе «Азоўсталь» у Марыўпалі, паведамляе Мінабароны Расеі. Навіну аб спыненні перастрэлкі ўкраінскі бок пакуль не пацвердзіў.

“16 траўня ў выніку перамоваў з прадстаўнікамі ўкраінскай арміі, акружаных на марыўпальскім металургічным камбінаце «Азоўсталь», была дасягнута дамоўленасць аб эвакуацыі параненых», — растлумачылі ў Мінабароны Расеі. Шпіталь у Новаазоўску ў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспубліцы.
Расейцы кажуць, што ў панядзелак раніцай дзевяць украінскіх вайскоўцаў пакінулі «Азоўсталь» з белым сцягам. Яны павінны былі прадстаўляць «большую групу», і з імі пачаліся перамовы.
«Азоўсталь» — апошні пункт украінскага супраціву ў Марыўпалі, які абараняе полк нацыянальнай гвардыі «Азоў» і 36-я асобная брыгада марской пяхоты. За апошнія тыдні ўдалося выратаваць некалькі сотняў мірных жыхароў, якія каля двух месяцаў хаваліся ў шырокіх падземных калідорах і сховішчах на тэрыторыі завода. Арганізацыя гуманітарных канвояў стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву ўкраінскага боку з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.
Беларускае Радыё Рацыя
