Расея адводзіць войскі з заходніх рубяжоў



Войскі Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў пачнуць вяртацца з паўднёвых рубяжоў у пункты пастаяннай дыслакацыі з 23 красавіка, – абвясціў кіраўнік Міністэрства абароны Расеі Сяргей Шайгу.

“Лічу, што мэты раптоўнай праверкі дасягнуты цалкам. Войскі прадэманстравалі здольнасць забяспечыць надзейную абарону краіны. У сувязі з гэтым мною прынятае рашэнне завяршыць праверачныя мерапрыемствы ў Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах”, — сказаў Шайгу падчас нарады ў Крыме.

Міністр дадаў, што Узброеныя сілы Расеі “адэкватна рэагуюць на ўсе змены абстаноўкі паблізу расейскіх граніц”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gur.gov.ua