Расея атакавала Кіеў „Іскандэрам”
13 гадоў таму
Расея раніцай 11 лістапада выпусціла ў бок Кіева балістычную ракету «Іскандэр», паведаміў кіраўнік кіеўскай адміністрацыі Сяргей Папко.
Прыкладна ў 8:00 у бок горада была запушчана балістычная паветраная цэль, па папярэдніх звестках, тыпу «Іскандэр».
«Пасля працяглай паўзы ў 52 дні, вораг аднавіў ракетныя атакі па Кіеве! Да Кіева ракета не даляцела, сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі яе на падлёце да сталіцы», — паведаміў Сяргей Папко.
Крыніца: nashaniva.com