Расея, Беларусь і Сербія правядуць ваенныя вучэнні



8691fa55375a46d91dd9b9b7e0e81604__520x310Да сумесных ваенных вучэнняў Расеі і Беларусі «Славянскае братэрства-2015», якія пройдуць на расейкіх палігонах, далучыцца Сербія. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Падчас сустрэчы са сваім сербскім калегам Браціславам Гашычам расейскі генерал нагадаў, што на ўзбраенні сербскай арміі большую частку складае бронетэхніка расейскай вытворчасці, і цалкам лагічна, калі тактычныя дзеянні будуць адпрацоўвацца ў час сумесных манеўраў.

Браціслаў Гашыч пагадзіўся з аргументамі міністра Шайгу, заявіўшы, што гэта будзе «вельмі важна для развіцця аператыўных здольнасцяў Узброеных сілаў Сербіі».

У сваю чаргу Беларусь застаецца галоўным вайсковым саюзнікам Расеі, і яе вайсковыя падраздзяленні бяруць удзел ва ўсіх буйных вучэннях на расейскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя