МЗС Расеі: Масква не давала згоды на ўзброеных міратворцаў на Данбасе



Расея не давала згоды на размяшчэнне ваенізаванай місіі ў Данбасе, гэтыя пытанні павінны абмяркоўвацца ў адпаведных фарматах, заявілі ў сераду ў МЗС РФ.

«Для абмеркавання гэтых пытанняў ёсць фарматы, якія даўно склаліся. У першую чаргу гэта кантактная група, якая збярэцца ў Мінску, а таксама АБСЕ, у рамках якой адпаведнае рашэнне і павінна быць прынята», — сказаў статс-сакратар — намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін, адказваючы на пытанне пра тое, ці згодная РФ з размяшчэннем ваенізаванай місіі ў Данбасе.

Ён адзначыў, што Расея «такой згоды не давала».

Паводле слоў намесніка міністра, у дадзеным выпадку «шматслоўе кіеўскіх стратэгаў толькі перашкаджае справе».

Раней з’явілася інфармацыя адваротнага характару:

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў заявіў ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», што Расея дала згоду на размяшчэнне ваенізаванай міратворчай місіі на Данбасе.

309995641

„Па выніках перамоваў у „нармандскім фармаце” мы дасягнулі адзінства ў пазіцыях і дамоўленасці пра тое, што мы пачынаем працу ў Вене на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц „нармандскага фармату” пры АБСЕ, і ў перспектыве – з прыцягненнем усіх краін АБСЕ. Бо нам неабходны будзе кансенсус усіх дзяржаў – удзельніц Арганізацыі адносна разгортвання місіі на Данбасе. На гэта пагадзіўся і расейскі бок”, – сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў.

Ён дадаў, што ўлады Украіны маюць запісы ўсіх тэлефонных размоў, якія пацвярджаюць згоду Уладзіміра Пуціна на размяшчэнне менавіта ўзброенай паліцэйскай місіі АБСЭ.

„Адзінае, што я адзначу, што лідары сапраўды не абмяркоўвалі дэталі, бо гэта ўжо павінны рабіць эксперты і спецыялісты для таго, каб напрацаваць і даць адпаведныя прапановы на зацвярджэнне кіраўнікоў краін „нармандскай чацвёркі””, – сказаў Елісееў.

tvrain.ru