Расея гатовая прыняць Лукашэнку з візітам у Крыме
Расея гатовая прыняць Лукашэнку з візітам у Крыме, пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю праграме „Москва. Кремль. Путин”, фрагмент якога быў паказаны ў эфіры тэлеканала „Россия-1” у суботу.
«Ці чакаем мы прэзідэнта Беларусі ў Крыме? Вядома, чакаем», — сказаў Пяскоў.
„Крым будзе рады прыняць Лукашэнку. Упэўнены, у Крыме прэзідэнт Беларусі будзе адчуваць сябе як дома. Як і ўсе грамадзяне брацкай краіны, якія захочуць наведаць наш паўвостраў. Сардэчна запрашаем”, — заявіў 3 ліпеня кіраўнік расейскай адміністрацыі анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў.
1 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пасля сустрэчы з Пуціным у Сочы загадаў аднавіць паветраныя зносіны з паўвостравам Крым.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ТАСС