Расея гатовая разгарнуць авіябазу ў Баранавічах
Расейская авіяцыйная база знішчальнікаў будзе дыслакаваная ў Баранавічах, а не ў Лідзе, як паведамлялася раней, заявіў галоўна-камандуючы Ваенна-паветраных сілаў Расейскай Федэрацыі Віктар Бондараў.
„Для гэтага ўсё ёсць, чакаем толькі заключэння міжурадавага пагаднення”, – заяўляюць у расейскіх ваенна-паветраных сілах.
Прыгадаем, у снежні мінулага году экіпажы расейскіх знішчальнікаў Су-27 заступілі на сумеснае баявое дзяжурства ў Беларусь.