Расея – гэта ХАМАС з ядзернай зброяй
Палітычная Расея – стопрацэнтная спадкаемца бальшавікоў, якія ад канца 1917 году дзейнічалі выключна як тэрарэстычная арганізацыя. Я бальшавікоў параўноўваю з сучаснай Ісламскай дзяржавай. Гэта аграмаднае бандфармаванне, дзе нейкія пастулаты з Карану – толькі прыкрыццё для рабаўніцтва.
Як і Ісламская Дзяржава, Расея не мае пэўных межаў. Захоп новых тэрыторый, нават на страту для ўласнай эканомікі ад санкцый, для расейскай імперыі патрэбны дзеля самаго працэсу. Армія мусіць увесь час трэніравацца.
А плебс, як ставяцца ў Крамлі да падначаленага насельніцтва, мусіць быць шчаслівы ад ваеннай велічы Расеі, і не звяртаць увагу на адсутнасць каналізацыі, газу, а часам і электрычнасці. Для абраных жыццё ў аазісе пад назвай Масква.
Вось ва ўсё гэта Лукашэнка і палез у 1994 годзе.
Калі бальшавікі ці ісламская дзяржава выспелі знутры са сваіх грамадскіх сістэмаў, да ХАМАС – створаная звонку масавая тэрарыстычная арганізацыя.
ХАМАС расшыфроўваецца як Ісламскі рух супраціву. Калі каротка пра ідэалогію. Працытую словы заснавальніка руху шэйх Ахмед Ясіна: «Кожнага габрэя можна лічыць вайсковым пасяленцам, і наш абавязак – забіць яго».
Таксама ў хартыі ХАМАС запісана: «Скінем Ізраіль у мора!»
Штосьці мне вядомае і цяпер рэгулярнае чутае з Расеі пра знішчым ЗША як сусветнае зло.
Гадаванне фанатыкаў у ХАМАСе – асноўная задача разам з навучаннем карыстацца стралковай зброяй і гранатамётамі.
ХАМАС ператварыў каля двух мільёнаў насельнікаў сектара Газы ў сваіх закладнікаў. Пускавыя ўстаноўкі для ракет стаяць у дварах жылых дамоў, а штабы месцяцца ў падвалах дзіцячых садкоў і паліклінік.
У Расеі падобная тактыка была ў 2014-15 гадах падчас захопу Данецка, Луганска ды іхных гарадоў-сатэлітаў. А стаўленне да сваіх грамадзян такое самае – як да расходнага матэрыялу. Усе ведаюць пра так званыя мясныя штурмы, калі галоўная зброя падчас атакі – цела чалавека, якія яшчэ перасоўваецца.
Цяпер у Расеі Z-супольнасць апладзіруе хамасаўцам, якія ўжо пачалі караць на камеру, і выстаўляць працэс забойства ў сацыяльныя сеткі. Прыблізна так яны апладзіравалі, калі чулі пра атаку на гарадскі тэатр Марыўпаля, дзе хаваліся мамы з дзецьмі.
Кожны беларус, які цяпер радуецца, што ХАМАС наваляў «праамерыканскаму Ізраілю», стае ў шэраг маральных нелюдзяў.
Гляджу на сайт БелТА: дзяржаўнага, лічы галоўнага інфармацыйнага агенцтва Лукашэнкі. Першая навіна, візуальна вылучаная як самая заўважная: «Лукашэнка: у падмурку адзінства Беларусі і Расеі мусіць быць найперш эканоміка».
А як жа вайсковае супрацоўніцтва і што Беларусь – шчыт Масквы перад пагрозай з Захаду?
Не здзіўлюся, што калі-небудзь хітры дыктатар будзе даводзіць, што яго прымусілі кінуць тысячы людзей на здзекі за кратамі, а так ён за правы чалавека.
Сочым, свет змяняецца яшчэ хутчэй, чым можна было ўявіць.
Гукавы файл:
Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя