Расея нанесла першы авіяўдар ў Сірыі
Расейскія ваенна-паветраныя сілы нанеслі першы авіяўдар ў Сірыі, перадае CNN, спасылаючыся на прадстаўніка амерыканскіх уладаў. Удар, па словах суразмоўцы тэлеканала, нанеслі недалёка ад горада Хомс.
Агенцтва Reuters і межарабский тэлеканал Al-Jazeera апублікавалі відэазапісы авіяўдару па тэрыторыі Сірыі, меркавана ажыццёўленага расейскімі самалётамі, а таксама наступстваў атакі.
https://www.youtube.com/watch?v=m3G58LBqT48
Як перадае Reuters са спасылкай на сірыйскую маніторынгавую групу сірыйскія ваенна-паветраныя сілы таксама нанеслі авіяўдары ў правінцыі Хомса: загінулі па меншай меры 27 чалавек, уключаючы шасцярых дзяцей. Таксама, як распавёў агенцтву прадстаўнік амерыканскіх уладаў на ўмовах ананімнасці, інфармацыя аб авіяўдарах была папярэдняй. Раскрыць дэталі аперацыі і назваць колькасць авіяўдараў ён адмовіўся.
Раніцай 30 верасня Савет Федэрацыі дазволіў выкарыстоўваць ваенна-паветраныя сілы ў Сірыі. За гэтае рашэнне сенатары прагаласавалі аднагалосна. Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Іванова, Расея будзе выкарыстоўваць толькі ваенна-паветраныя сілы для барацьбы з баявікамі „Ісламскай дзяржавы„. Гаворка не ідзе пра наземныя аперацыі.
Фота: Reuters