Расея пабудуе другую ваенную базу каля Украіны
Расея рыхтуецца будаваць другую буйную ваенную базу ля мяжы з Украінай. Як паведамляе Reuters, пра гэта сведчаць урадавыя дакументы і людзі, якія працуюць на месцы будучага будаўніцтва. Адзначаецца, што база будзе размешчаная на ўскраіне невялікага горада Багучар, на ўсход ад яшчэ адной базы. Тая будуецца ў Белгародскай вобласці, але гэтак жа блізка да мяжы з Луганскай вобласцю Украіны.
Паводле дакументаў, расейскае Міністэрства абароны мае намер ператварыць старое вайсковае сховішча ў Багучары Варонескай вобласці ў буйную базу з дзясяткамі будынкаў і спецзбудаванняў. Тут будуць базавацца больш за 1300 адзінак баявой тэхнікі і болей за 5000 – вайсковых.
Фота zn.ua