Расея пачала эвакуіраваць сем’і дыпламатаў з Кіева і Львова
Расея пачала эвакуіраваць сем’і дыпламатаў з Кіева і Львова. Дыпламатам у двух расейскіх консульствах загадана падрыхтавацца да выезду з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта піша газета The New York Times са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Службы бяспекі Украіны. Суразмоўца выдання сцвярджае, што 18 чалавек, пераважна дзеці і жонкі расейскіх дыпламатаў, пакінулі Украіну 5 студзеня. Яшчэ каля 30-ці чалавек выехалі з пасольства Расеі ў Кіеве і консульства ў Львове ў наступныя дні.
Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў расійскага пасольства можа быць “збольшага прапагандай, збольшага падрыхтоўкай да магчымага канфлікту або збольшага выкрутам, або усімі трыма сцэнарамі адразу”, – піша газета са спасылкай на ўкраінскіх і амерыканскіх палітыкаў. Пры гэтым у Вашынгтоне лічаць, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін яшчэ не прыняў рашэння пра ўварванне.
