Расея пачала вывад войск з Сірыі
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін абмеркаваў і ўзгадніў з Башарам Асадам рашэнне аб пачатку вываду войскаў з Сірыі.
Як паведамляе ТАСС, кіраўнік дзяржавы загадаў міністру абароны Сяргею Шайгу пачаць вывад асноўных сіл Расеі з Сірыі з 15 сакавіка.
„Лічу, што задачы, пастаўленыя перад Міністэрствам абароны, у цэлым выкананы. Таму загадваю з заўтрашняга дня пачаць вывад асноўнай часткі нашай вайсковай групоўкі з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі », – заявіў Пуцін.
Прэзідэнт Расеі заявіў, што пункты базавання расейскіх узброеных сіл у Тартусе і Хмейміме будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме і павінны быць надзейна абаронены з сушы, з мора і паветра.
Фота syria.mil.ru