Расея пагражае пачаць атакі на ўсе судны, якія ідуць у парты Украіны
Расея пагражае пачаць атакі на ўсе судны, якія ідуць у парты Украіны ў акваторыі Чорнага мора.
З 00:00 20 ліпеня яны будуць разглядацца расейцами „як патэнцыйныя перавозчыкі грузаў вайсковага прызначэння”. Некалькі марскіх раёнаў у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках міжнародных вод Чорнага мора абвешчаныя „часова небяспечнымі для суднаходства”, заявіла ў сераду Мінабароны РФ.
Уначы 19 ліпеня Расея нанесла самы магутны за час вайны ракетны ўдар па Адэсе. У мясцовым порце было знішчана 60 тысяч тон збожжа, была пашкоджана значная частка інфраструктуры (на аднаўленне патрэбна каля года).
Улады Украіны ў чарговы раз абмеркавалі ўзмацненне абароны Адэсы. Для горада шукаюць дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны.