Расея перакідвае войскі на ўсход Украіны



Расейскія вайсковыя часткі, выведзеныя з Кіеўскай вобласці ў Беларусь, рухаюцца на ўсход Украіны ў бок Данбаса. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства абароны ЗША.

Паводле дадзеных Пентагона, Расея папаўняе ваенныя запасы і ўмацоўвае свае войскі на Данбасе. Пры гэтым у ЗША не лічаць, што гэтыя перамяшчэнні сведчаць пра пачатак новага наступу расейскіх войскаў.

Таксама расейскае войска вывозіць з Беларусі выбуховыя матэрыялы.

Паводле інфармацыі беларускіх чыгуначнікаў, з Лунінца на Смаленск амаль кожныя суткі ходзяць цягнікі пад №960 ВМ (спецыяльны-службовы цягнік). Так, вечарам 11 красавіка такі поезд прайшоў праз Баранавічы і Оршу.

Беларускае Радыё Рацыя