Расея планавала ўварванне ў Беларусь
Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі распрацавалі план уварвання і падаўлення народных пратэстаў – паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі пры Міністэрстве абароны Украіны.
Здабытыя ваеннай выведкай дакументы сведчаць пра падрыхтоўку першай танкавай арміі Расеі да захопу беларускай тэрыторыі. Акупацыя Беларусі планавалася, каб нібыта пазбегнуць уцягвання Расеі ў рэгіянальную або шырокамаштабную вайну з краінамі НАТА на Захадзе.
Беларускае Радыё Рацыя