Расея планавала захапіць левабярэжную Украіну за 15 дзён



Украінскі палітык Антон Герашчанка апублікаваў стратэгічны план па захопу тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра, які паводле яго быў распрацаваны ў Генштабе РФ.

Armed men, believed to be Russians, march at their camp near the Ukrainian military base in Perevalnoye

Паводле плану прадугледжаны захоп асноўных камунікацыйных шляхоў і блакіроўка буйных населеных пунктаў сіламі трох вайсковых груповак:

[Not a valid template]

Тлумачальная запіска да плана:

[Not a valid template]

Сапраўднасць дакумента можа пацвярджаць актыўнасць ваенных дзенняў у Данбасе і шматлікія сігналы, якія атрымлівае выведка НАТА, адзначае палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Магчымасць нападу вельмі высокая, Пуцін адчувае сябе загнаным у кут. Ён бачыць, што свет надалей салідарны з Украінай і на ніякія саступкі не збіраецца ісці. Больш за тое, ідзе мова пра яшчэ большае закручванне санкцыйных гаек і відавочна, што сепаратысцкі правадыр перадае гэты настрой свайму атачэнню, якое адпаведна нарошчвае эскалацыю на ўсходзе Украіны.

Паводле дадзеных, падобны план распрацаваны камандаваннем Паўднёвай вайсковай акругі РФ. Мэта Паўднёвай групы войскаў – удар на Запарожжа і Мелітопаль праз раён Бярдзянска і Марыупаля і выхад да Перакопскага перашыйка для адкрыцця сухапутных шляхоў у Крым.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя