Расея прапанавала краінам СНД накіраваць сумесны кантынгент у Сірыю



Расея звярнулася да краін СНД з пытаннем аб магчымасці накіравання кантынгенту ў Сірыю для сумеснага маніторынгу ў зонах дээскалацыі, заявіў кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах па Сірыі ў Астане Аляксандр Лаўрэнцьеў, перадае РИА Новости.

«Цяпер стаіць пытанне пра тое, якія воінскія кантынгенты – хачу тут падкрэсліць – ваенных назіральнікаў якіх краін прыцягнуць для міратворчай місіі ў Сірыі», – паведаміў дыпламат, адзначыўшы, што гаворка не ідзе пра «навязванні нейкага рашэння».