Расея прапаноўвала Беларусі размясціць базу ВПС
Расея прапаноўвала Беларусі размясціць базу ВПС у адказ на дапамогу ў куплі знішчальнікаў Су-30 СМ. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась. Паводле яго, Беларусь у гэтым пытанні вырашыла “абапірацца на ўласныя магчымасці”, – паведамляе канал СТВ.
Зась распавёў, што Беларусь спрабавала дамовіцца з Расеяй пра дапамогу ў пастаўках баявых знішчальнікаў. “Узамен атрымалі прапанову аб размяшчэнні на нашай тэрыторыі вайскова-паветранай базы РФ. Але, пагадзіцеся, гэта не адно і тое ж: размяшчэнне на нашай зямлі вайскова-паветранай базы не вырашае праблему развіцця нашай уласнай баявой авіяцыі”, — сказаў Зась. Паводле яго, непасрэдны ўдзел у вырашэнні гэтага пытання ўзяў Аляксандр Лукашэнка.
Фота sputnik.by