Расея прыпыняе працу свайго прадстаўніцтва пры НАТО
Расея з 1 лістапада прыпыніць працу свайго пастаяннага прадстаўніцтва пры НАТО, размешчанага ў Бруселі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Пасля закрыцця прадстаўніцтва кантакты Расеі і НАТО будуць падтрымлівацца праз амбасадара Расеі ў Бельгіі.
РФ таксама закрые інфармбюро альянсу ў Маскве, заявіў міністр.
У пачатку кастрычніка НАТО вырашыла скараціць памер расейскага прадстаўніцтва пры альянсе ўдвая: місію абавязалі пакінуць васьмярых дыпламатаў, якія, па версіі НАТО, з’яўляліся супрацоўнікамі выведкі, а таксама яшчэ двух служачых. У альянсе гэта тлумачылі «зламыснымі дзеяннямі» Масквы.
