Расея распальвае інфармацыйную вайну ў Літве
Расея спрабуе распаліць інфарамацыйную вайну ў Літве, пра гэта паведамляе партал “Дэлфі” са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы. Паводле літоўскіх спецслужбаў, яны адзначаюць апошнім часам “павелічэнне спробаў пашырыць расейскую прапаганду ў інфармацыйным полі краіны і праз сацыяльныя сеткі”. Літва адна з першых пасля ўкраінскіх падзеяў абмежавала, а пасля закрыла доступ расейскіх тэлеканалаў у краіне.
Інфармацыйная вайна Расеі супраць Літвы звязаная перадусім з падтрымкай Украіны з боку літоўскай палітычнай эліты, кажа публіцыст парталу «Дэльфі» Аляксандр Радчанка:
– Выразную праўкраінскую пазіцыю займае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, якая з’яўляецца адным з асноўных лабістаў Україны ў свеце. Таксама праўкраінскай з’яўляецца і пазіцыя прэм’ера і літоўскага ўраду. Зразумела, ёсць палітыкі, якія займаюць нейтральную і нават прарасейскую пазіцыю. Адным з такіх палітыкаў з’яўляецца, напрыклад, лідар партыі «Выбарчая акцыя палякаў у Літве» Вальдэмар Тамашэўскі.
У пачатку лютага прэм’ер-міністр Латвіі ў інтэрв’ю тэлеканалу адзначыла, што Латвія заўважае элементы так званай “гібрыднай вайны” ў дачыненні да краіны. Перадусім гэта датычыць інфармацыйнай вайны супраць Латвіі, якая вядзецца пры дапамозе расейскіх тэлеканалаў, а таксама расейскамоўных СМІ у самой Латвіі.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЕРА