Расея разбудоўвае ядзерныя аб’екты каля мяжы з Польшчай



Расея актывізавала будаўніцтва ваенных аб’ектаў у Калінградскай вобласці, каля мяжы з Польшчай, паведамляе Defence One са спасылкай на дадзеныя спадарожнікавых здымкаў. У прыватнасці, абнаўленне ваеннай інфраструктуры вядзецца ў Балтыйску.

Будаўніцтва ваеннай інфраструктуры было адзначана на спадарожнікавых здымках, якія былі прадастаўлены выданню кампаніяй Planet Lab. Ацэнку ваеннага будаўніцтва правёў аналітык кампаніі 3Gimbals, якая спецыялізуецца на машынным аналізе, Мэт Хол. Ён ацаніў змены, зафіксаваныя паміж двума здымкамі, зробленымі на працягу пэўнага прамежку часу. Паводле яго слоў, аб’екты маюць характэрныя рысы, якія сведчаць аб магчымым выкарыстанні для размяшчэння артылерыі і боепрыпасаў.

„Змены паміж двума здымкамі, мяркуючы па ўсім, уяўляюць сабой умацаванне будынкаў, падобнае да будаўніцтва ўмацаваных бункераў для выбуховых рэчываў з прымяненнем земляных берм (валаў бяспекі), прызначаных для аддзялення аб’ектаў ад навакольнай тэрыторыі. Акрамя таго прыкметныя прасветы ў лясных масівах, новыя структуры і ўмацаванні”, – пракаментаваў ён спадарожнікавыя здымкі. Апроч таго, на спадарожнікавых здымках, па словах эксперта можна ўбачыць будаўніцтва новай чыгуначнай лініі — падобная актыўнасць, была зафіксавана ў Абхазіі перад канфліктам 2008 года.

rbc.ru