Расея рыхтуе рэферэндум па стварэнні «ХНР» у Херсоне



У Херсонскай вобласці ў пачатку траўня расейскія акупацыйныя войскі плануюць правесці псеўдарэферэндум для стварэння так званай «Херсонскай народнай рэспублікі». Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава.

Паводле яе, у Херсоне плануюць выкарыстоўваць схему псеўдарэферэндумаў, якія расіяне праводзілі ў 2014 годзе ў Луганску і Данецку, калі замест выяўлення народаўладдзя была створаная карцінка для расейскага тэлебачання.

Ёсць інфармацыя, што друкарня ўжо друкуе «бюлетэні» на «рэферэндум». Відавочна, што ўсе пратаколы па выніках «галасавання» будуць падрыхтаваныя загадзя і дастаўлены ў абласны цэнтр, адзначыла Дзянісава.

Правесці псеўдарэферэндум плануюць з 1 па 10 траўня. У гэты перыяд маюць намер закрыць Херсон на ўезд і выезд і адключыць сувязь, адзначыла яна.

Фота: facebook.com/kolykhaev.igor