Расея скараціла сваю вайсковую групоўку на тэрыторыі Беларусі



Расейцы скарацілі групоўку ў Беларусі да 5800 вайскоўцаў. Тыднем раней расейскі кантынгент налічваў каля 11 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Вадзім Скібіцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Фота: прэс-служба ГУР

Паводле Скібіцкага, цяпер у Беларусі няма магутнага авіяцыйнага кампанента, нягледзячы на вучэнні. Акрамя таго, няма магутнага ракетнага кампанента, няма паветрана-дэсантных войскаў. Скібіцкі таксама паведаміў, што цяпер у Беларусі размешчаны адзін дывізіён “Іскандэр”, зенітна-ракетныя сістэмы С-300,  С-400 і тры самалёты МІГ-31.   

nashaniva.com