Расея ці Масковія?
Расею могуць пераназваць у Масковію. Прынамсі, ва Украіне такі законапраект прапанавалі дэпутаты Вярхоўнай Рады.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Паводле аўтараў законапраекта, словы “Русь” і “Расея” з’яўляюцца гістарычнымі назвамі тэрыторыі Украіны – напрыклад, тая ж “Кіеўская Русь”. А таму прапануецца ўвесці забарону на “выкарыстоўванне гістарычнай назвы Украіны ў якасці назвы ці сіноніма Расейскай Федэрацыі”. Цяперашнюю Расею прапануецца называць у адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй – “Масковія”.
Дэпутаты прапануюць шэраг радыкальных зменаў: унесці папраўкі ў Крымінальны кодэкс Украіны, якія прадугледжваюць штрафы за выкарыстоўванне словаў “Русь” і “Расея” датычна тэрыторыі сучаснай Расейскай Федэрацыі. Таксама прапануецца ўнесці змены ў законы пра медыя, рэкламу і геаграфічныя назвы.
Законапраект быў унесены ў Вярхоўную Раду яшчэ ў ліпені 2015 года, але вярнуцца да яго разгляду вырашылі толькі цяпер.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота obozrevatel.com