Расея ўначы абстраляла Львоў ракетамі
20 гадоў таму
Ноччу па ўсёй Украіне аб’явілі паветраную трывогу.

Тры чалавекі загінулі і прынамсі чатыры атрымалі раненні ў выніку начнога ракетнага абстрэлу Львова. Расейская ракета трапіла ў жылы дом. Аднаго з пацярпелых у цяжкім стане хуткая дапамога даставіла ў бальніцу. Разбураныя 60 кватэр, зафіксаваныя перабоі з электрычнасцю.
На месцы працуюць аператыўныя супрацоўнікі і выратавальныя службы, бо не выключана, што пад заваламі застаюцца людзі.
