Расея ўзмацніла кантроль за самалётамі і пасажырамі з Беларусі



Расея ўвядзе пагранічны кантроль самалётаў і пасажыраў, якія прыбываюць з Беларусі і адлятаюць туды. З 15 траўня ўсе рэйсы паміж Расеяй і Беларуссю будуць пераведзены ў міжнародныя тэрміналы расейскіх аэрапортаў. Пра гэта распавёў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе BFM са спасылкай на ria.ru.

Новыя правілы не закрануць грамадзян Расеі і Беларусі, дадаў ён.

У лютым Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцей з Беларуссю. Загад аб гэтым выпусціў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Да гэтага на мяжы краінаў не было пагранічных зон.

За месяц да гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым уездзе ў краіну для грамадзян 80 краін на тэрмін не больш за пяць сутак. Дазвол распаўсюджваецца на краіны Еўразвяза, а таксама ЗША, Канаду, Кітай, Японію, Бразілію і іншыя.

Паводле tvrain.ru