Расея вярнула Украіне караблі, захопленыя ў Керчанскім праліве
Масква перадала Кіеву тры караблі, захопленыя летась у Керчанскім праліве. 25 лістапада 2018 года расейскія памежнікі захапілі два ўкраінскія ваенныя катэры і буксір, якія спрабавалі прайсці ў Азоўскае мора праз Керчанскі праліў.
Расейцы затрымалі 24 украінскіх маракоў — экіпаж гэтых караблёў. Іх абвінавацілі ў парушэнні расейскіх законаў. Праз дзевяць месяцаў украінскіх маракоў абмянялі на арыштаваных ва Украіне расейцаў. Караблі ўтрымліваліся ў Керчанскім порце ў анексаваным Расеяй Крыме.
Беларускае Радыё Рацыя
