Расея высылае журналістку Сару Рэйнсфард
Журналістку «Бі-бі-сі», якая задала Лукашэнку пытанне пра легітымнасць, вышлюць з Расеі.
Сары Рэйнсфорд адмовілі ў падаўжэнні візы. І патлумачылі гэта зваротным дзеяннем на «дыскрымінацыю расейскіх СМІ» ў Вялікабрытаніі і адмовы выдаваць візы расейскім карэспандэнтам. Рэйнсфорд павінна з’ехаць з Расеі да канца жніўня.
У час так званай «Вялікай размовы» з Лукашэнкам 9 жніўня Сара Рэйнсфорд задала яму вострыя пытанні пра рэпрэсіі, санкцыі і пра тое, ці не страціў дзяржаўны тэрарыст легітымнасць.
Беларускае Радыё Рацыя
