Расея заблакавала стварэнне трыбунала па „Боінгу”



Рада Бяспекі ААН не прыняла рэзалюцыю аб стварэнні трыбунала для крымінальнага пераследу вінаватых у авіякатастрофе малайзійскага авіялайнера „Боінг”, збітага над Данецкай вобласцю ў ліпені 2014 года. Пра гэта паведамляе Reuters.

1393743664_01

За дакумент, ініцыяваны Малайзіяй, прагаласавалі 11 краін-чальцоў РБ. Тры краіны – Кітай, Ангола і Венесуэла – устрымаліся.

Расея скарысталася правам вета і прыняцце рэзалюцыі заблакавала.

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін (на здымку) заявіў, што Расея гатовая працягваць садзейнічаць расследаванню абставінаў авіякатастрофы на Украіне.

У сваю чаргу міністр транспарту Малайзіі Ліоу Ціонг Брэх заявіў, што непрыняцце рэзалюцыі азначае «небяспечны сігнал беспакаранасці для вінаватых у гэтым жахлівым злачынстве».

Амбасадар ЗША ў ААН Саманта Паўэр падкрэсліла, што ніякае вета не ўстане на шляху расследавання гэтага «жудаснага злачынства» і прыцягнення датычных да яго да адказнасці.

Фота АР