Расея запусціла шмат ракет па Украіне
Расея ажыццяўляе масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Адразу ў некалькіх абласцях спрацавала сістэма супрацьпаветранай абароны.
Па дадзеных кіраўніка Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталя Кіма, Расея падняла ў неба найменш 9 бамбавікоў Ту-95. Авіяцыя паблізу Марыўпаля выпусціла найменш 5 ракет. Пасля Кім паведаміў, што ракет шмат. Ляцяць з поўдня і ўсходу. Працуе СПА.
Па дадзеных Кіма, пад пагрозай ракетных удараў апынуўся поўдзень. Ракеты ляцяць на Адэсу.
З-за масавых абстрэлаў у Кіеве, Харкаве, Мікалаеве, Адэсе, Луцку, Запарожжы і Львове знікла электрычнасць.
На Кіеўшчыне ракета прыляцела ў шматпавярховік. Таксама паведамляецца пра прылёт па крытычнай інфаструктуры.
Беларускае Радыё Рацыя
