Расея здымае рэзерв з сілавікоў, які быў створаны на мяжы з Беларуссю
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся, што размешчаны на мяжы рэзерв расейскіх сілавікоў будзе зняты, іх адправяць у месцы сталай дыслакацыі, паведамляе tass.ru.
Пра гэта ў панядзелак заявіў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў па выніках праведзеных у Сочы перамоў двух прэзідэнтаў.
Фота: rusvesna.su
