Расея зняла 12 верталётаў з мяжы Беларусі і Украіны
Расея адвяла 12 баявых верталётаў ад мяжы Беларусі і Украіны. Тэхніку перабазіравалі з аэрадрома „Лунінец” на поўдні Беларусі ў цэнтр краіны, на аэрадром „Мачулішчы” пад Менскам.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група „Беларускі Гаюн”. Размова пра верталёты, перакінутыя з Мачулішчаў у Лунінец 19 студзеня. Тады Расея размясціла за 50 км ад украінскай мяжы 11 верталётаў Расеі, сярод якіх былі Мі-8 і Мі-24. Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад.
Паводле інфармацыі „Гаюна”, гэта адбылося сёння, 5 лютага, раніцай.
Беларускае Радыё Рацыя
