Расейцы змогуць прагаласаваць на выбарах прэзідэнта РФ у 13 гарадах Беларусі
Расейцы 11 сакавіка змогуць датэрмінова прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў шасці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.
„Для зручнасці расейскіх грамадзян, якія пражываюць удалечыні ад выбарчых участкаў, 11 сакавіка 2018 года з 10.00 да 18.00 плануецца арганізаваць датэрміновае выяздное галасаванне ў наступных гарадах: Касцюковічы, Мазыр, Маладэчна, Пінск, Светлагорск, Салігорск”, – гаворыцца ў паведамленні.
Усяго ў Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах у Расеі, якія пройдуць 18 сакавіка, будзе створана 13 выбарчых участкаў, аб чым інфармуе сайт пасольства Расеі ў Беларусі. Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў 8.00 і прадоўжаць сваю работу да 20.00.
Грамадзяне Расеі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, у дзень выбараў змогуць прагаласаваць у шэрагу гарадоў:
– Менск, вул. Нававіленская, 1А, пасольства Расеі (участак нумар 8042);
– Берасце, вул. Пушкінская, 10, генконсульства Расеі (участак нумар 8043);
– Гародня, вул. Парыжскай Камуны, 3, Гарадзенская гарадская гімназія (участак нумар 8044);
– Віцебск, вул. Маякоўскага, 1, цэнтр культуры „Віцебск” (участак нумар 8045);
– Гомель, вул. Ланге, 17, грамадска-культурны цэнтр (участак нумар 8046);
– Магілёў, вул. Ленінская, 61, ліцэй Беларуска-Расейскага ўніверсітэта (участак нумар 8047);
– Клецк-2, пас. Азярэчча, клуб пры вайсковай часці Міністэрства абароны Расеі (участак нумар 8048);
– Бабруйск, вул. Сацыялістычная, 105, абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (участак нумар 8049);
– Астравец, вул. Усходняя, 18А, інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС (участак нумар 8377);
– Барысаў, вул. Чапаева, 3, цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева (участак нумар 8395);
– Баранавічы, вул. Леніна, 4, гарадскі Дом культуры (участак нумар 8385);
– Орша, вул. Леніна, 41, гімназія нумар 2 (участак нумар 8433);
– Полацк, вул. Гогаля, 15, Дом культуры (участак нумар 8411).
У галасаванні змогуць прыняць удзел выбаршчыкі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, прад’явілі дакумент, што засведчвае асобу грамадзяніна Расейскай Федэрацыі. Пасведчанне на права жыхарства падставай для ўдзелу ў галасаванні не з’яўляецца.