Распачаты вялікі праект для польскай моладзі замежжа



Распачаты вялікі праект для польскай моладзі замежжа. У верхняй палаце польскага парламенту Сенаце ўрачыста прадставілі праект пад назвай ’”Польшча ў табе!”. Галоўнай мэтай задумы з’яўляецца далучэнне маладых палякаў за мяжой да нацыянальнай мовы, культуры, традыцый і звычаяў.

Праект распачаўся сустрэчай польскай моладзі замежжа са старшынём Сенату Станіславам Карчэўскім.

Падчас сустрэчы з маладымі суайчыннікамі з Беларусі, Казахстана, Літвы і Расеі Станіслаў Карчэўскі паведаміў, што іх чакаюць у Польшчы, – паведамляе IAR. “Прыязджайце сюды не толькі на вакацыі, прыязджайце ў Польшчу вучыцца. Мы заахвочваем вас пераязджаць сюды, заахвочваем рэпатрыявацца”, – заявіў Карчэўскі.

Фота: PAP/Paweł Supernak