Расследаванне катаванняў у Савецкім РУУСе Менска: вінаватыя адкажуць без тэрміна даўніны
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі разам з Прававой Ініцыятывай у межах сёлетняга Тыдня супраць катаванняў у рэжыме анлайн прадставілі вынікі расследавання катаванняў у Савецкім РУУС горада Менску. Жорсткія падзеі адбываліся 9-13 жніўня 2020 года на фоне пратэстаў у сталіцы.
Асноўныя вынікі расследавання агучыў укладальнік, прадстаўнік грамадскага аб’яднання „Прававая ініцыятыва” Сяргей Усцінаў:
-Дваццаць адзін карнік быў апазнаны – гэта пачынаючы з начальніка РУУСа Калінніка, ягонага намесніка Кеселя, якія непасрэдна кіравалі катаваннямі, гэтаму ёсць сведчанні. Яны самі катавалі людзей. І заканчваючы тымі, хто фальсіфікаваў пратаколы, не прадпрымаючы ніякіх дзеянняў. У Савецкім РУУС людзей у асноўным ставілі ля сцяны, ля плота. І людзі маглі суткі стаяць у позе – ногі на шырыні плячэй, рукі – на сцяне. Калі чалавек варушыўся, ці неяк спрабаваў памяняць позу, яго збівалі.
Па выніках расследавання катаванняў у Савецкім РУУС Менску складзены 568 старонак абвінаваўчага тэксту і 137 старонак медычных даведак і дакументаў ад пацярпелых. За апошнія 3 гады агулам задакументавана 1 718 гісторый катаванняў у Беларусі. У планах «Прававой ініцыятывы» скласці абвінаваўчыя дакументы на усе РУУС горада Менску.
Цалкам тэкст расследавання даступны ТУТ.
Беларускае Радыё Рацыя