Раёнкам загадана больш пісаць пра Лукашэнку
Раённым газетам да выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь загадана больш пісаць пра Аляксандра Лукашэнку і станоўча асвятляць яго дзейнасць, як на сайтах газет, так і ў папяровых выданнях.
І цяпер усе раённыя газеты, як і ў БССР, адныя і тыя ж матэрыялы перадрукоўваюць па загадзе “зверху”. Лукашэнкаўскай тэматыкай запоўнены ўсе раёнкі Беларусі.
Пра збор подпісаў і пікеты, якія актыўна праходзілі ў Беларусі, не напісала ніводная раёнка Гарадзеншчыны. Толькі дзятлаўская раённая газета “Перамога” напісала пра пікет па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Некалькі раённых газет апублікавалі гутарку з кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Міхаілам Ордам толькі пад рознымі загалоўкамі, якія кажуць самі за сябе: “Мы за дастойныя выбары і за чэсную канкурэнцыю”, “Мы падтрымліваем нашага прэзідэнта” і іншыя. А пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта не напісала ніводная раёнка.
Беларускае Радыё Рацыя