Графіцістаў пакаралі штрафамі (абноўлена)



 

Вячаслаў Касінераў, Вадзім Жэромскі і Максім Пякарскі прызнаныя вінаватымі па так званай справе „графіцістаў” па артыкуле 341: псаванне маёмасці. Усім прысуджаны штрафы.

Хоць пракурор патрабаваў пакараць Жаромскага 2 гадамі абмежаванян волі без накіравання ў месца адбыцця пакаранян, а Касінерава палутара гадамі такога ж пакараня, прызнаўшы іх вінаватымі ў злосным хуліганстве, аднак, суддзя палічыла, што злоснага хуліганства ў іх дзеяннях няма.

Жэромскі пакараны штрафам у 50 базавых велічынь, гэта 10 міліёнаў 500 тысяч рублей, Пякарскі 40 базавых (8 міліёнаў 400 тысяч) і Касінераў 30 базавых (6 міліёнаў 300 тысяч).

Па словах Касінерава, ён быў здзіўлены такім мяккім прысудам

— Мы мяркуем, што гэта дзякуючы ўвазе грамадскасці і нават міжнароднай салідарнасці, бо некалькі акцыяў было праведзена па-за межамі краіны: ля амбасады ў Таліне, ля амбасады ў Львове. Усё гэта прад’узіліла рэальныя тэрміны па нашай справе. Шчыра кажучы, мы рады пэўным вынікам: што тэрмінаў няма.

Аднак усе трое асуджаных схіляюцца да таго, што будуць абскарджваць і гэты прысуд. А таксама дабівацца расследавання абставінаў свайго затрымання, у час якога Касінераў моцна пацярпеў. Яго, закаванага ў кайданкі, збілі і зламалі сківіцу.

***

 

Па словах праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, ён часткова задаволены прысудам па справе „графіцістаў”. Таму што ўсе трое падсудных, Вячаслаў Касінераў, Вадзім Жэромскі і Максім Пякарскі прысуджаны да штрафаў ад 30 да 50 базавых велічынь, а не да больш жорсткага пакарання, як патрабаваў дзяржаўны абвінаваўца. За напісанне графіці ў падтрымку незалежнасці Беларусі і за пашкоджанне білбордаў з рэкламай міліцыі суд прызнаў іх вінаватымі ў псаванні маёмасці.

Па меркаванні Валянціна Стэфановіча, гэтую справу можна было кваліфікаваць, як адміністрацыйнае правапарушэнне, спагнаць з хлопцаў кампенсацыю за невялікую шкоду і на гэтым паставіць кропку.

— Справа гэта незвычайная, бо я такіх справаў, якія расследуюць напісанне на сцяне нейкіх лозунгаў, ды так, каб тым было 9 тамоў, я такіх яшчэ не бачыў. Відавочна, што гэтая справа з самага пачатку насіла палітычны кантэкст. Мы, праваабарончы цэнтр «Вясна», казалі пра гэта адразу, бо хлопцаў затрымалі па даволі сур’ёзных абвінавачваннях: у злосным хуліганстве. Іх утрымлівалі ў СІЗА пэўны час, затрымлівалі іх абсалютна непрапарцыйна, выкарыстоўваючы фізічную сілу, я выніку чаго яны нанеслі ім фізічныя пашкоджанні.   

Па меркаванні Валянціна Стэфановіча, агучаныя падчас суда матэрыялы справы паказваюць, што яна была звязана з прэзідэнцкімі выбарамі мінулага года. «Тады спецслужбы звярталі ўвагі на такія аўтаномныя моладзевыя групы. Нават расследаванне вяло ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасццю,» — сказаў Валянцін Стэфановіч.

Гендзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

*** *** ***

У Фрунзенскім раённым судзе Менска 29-га студзеня аднавіўся працэс па „справе графіцістаў”.

CZ4w78xW0AAnHC3

Поўная зала, падтрымаць хлопцаў прыйшлі  Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька, паведамляе  svaboda.org.

CZ4ksc4XEAANWDJ

Максіма Пякарскага, Вячаслава Касінерава і Вадзіма Жаромскага  вінавацяць у напісанні графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама ў тым, што запэцкалі сацыяльную рэкламу.

CZ4nrFHWkAI6NhN

Суд пачаўся 25 студзеня, працягваўся 26 студзеня.

Хлопцы не прызнаюць сваёй віны, а пацярпелы прадпрымальнік, чый білборд пашкодзілі, адмовіўся ад прэтэнзіяў, бо яму ўжо кампенсавалі страты ў 2 млн рублёў.

CZoi0egWwAA8VCa-833x400

Фота svaboda.org