Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі ідзе паводле плану?



Размяшчэнне расейскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ідзе па графіку, заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў.

“Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, пра які казаў прэзідэнт Расейскай Федэрацыі. Цяпер там пройдзена некалькі этапаў стварэння адпаведнай інфраструктуры або абсталявання адпаведных носьбітаў. У нас гэтая праца працягваецца”, – сказаў Рабкоў. Калі завершыцца размяшчэнне ядзернай зброі, ён не паведаміў.

На пачатку верасня начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заяўляў, што ў Беларусь з Расеі ўжо даставілі першыя ядзерныя боегалоўкі.

Беларускае Радыё Рацыя