Разведка ЗША назвала выбух у лякарні ў Газе няшчасным выпадкам



Вайна на Бліжнім Усходзе. Разведка ЗША назвала выбух лякарні ў Газе, у выніку якога загінулі сотні чалавек, няшчасным выпадкам.

Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на інфармацыю ад трох высокапастаўленых чыноўнікаў.

Пасля вывучэння запісаў камер відэаназірання аналітыкі зрабілі высновы, што выбух адбыўся ў выніку падзення ракеты, запушчанай з тэрыторыі сектара Газа.

З-за паломкі ракета змяніла траекторыю палёту. Пазней боепрыпас разваліўся, а яго боегалоўка патрапіла ў будынак лякарні.

Беларускае Радыё Рацыя