Рэферэндум на фоне вайны
Цэнтрвыбаркам паведамляе пра вялікую актыўнасць грамадзян. Паводле афіцыйных лічбаў, правам датэрміновага галасавання за чатыры дні ўжо скарысталася 34,2% выбарцаў. Сёння, 26 лютага, пяты, апошні дзень датэрміновага галасавання.
У апытанцы нашаму радыё жыхары Пінска распавялі, ці плануюць браць удзел у так званым канстытуцыйным рэферэндуме:
– Хто ў нас ходзіць? Бабулі-пенсіянеркі. Я разумею, што там без нас вырашылі ўсё.
– Магчыма, так.
– Не.
– Так, абавязкова прыйдзем і прагаласуем.
– Усё яшчэ думаю, таму што неяк не верыцца ў лепшае жыццё.
– Гэта настолькі глупствам стала ў нас.
– Не, я ўстрымаюся ад гэтага.
Дапаўненні закранулі 77 артыкулаў галоўнага закона краіны, уводзіцца 11 новых. Грамадзянам прапанавалі падтрымаць ці адхіліць іх, адказаўшы на адно пытанне: „Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”.
Беларускае Радыё Рацыя