Рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі адбудзецца не пазней за люты 2022 года



Рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года, пра гэта на адмысловай нарадзе заявіў Аляксандар Лукашэнка. Падсумоўваючы папярэднія вынікі дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі, Лукашэнка заявіў, што ўжо ёсць варыянт праекту новага Асноўнага закону. Пры гэтым Лукашэнка пазначыў спрэчныя моманты ў праекце новай Канстытуцыі.

«Я не знайшоў пераходных палажэнняў, якія даюць адказы на пытанні, як будуць дзейнічаць органы ўлады пасля прыняцця Канстытуцыі, як будзе фармавацца Усебеларускі народны сход, як будзе працаваць упаўнаважаны па правах чалавека? У праекце не прадугледжаныя дэкрэты. У такім выпадку, што будзе з ужо выдадзенымі? Няма адказу, які механізм правядзення выбараў у адзіны дзень галасавання пры датэрміновым роспуску палатаў парламенту», — пералічыў ён.

Беларускае Радыё Рацыя