Рэферэндум у Італіі аб атрыманні большай аўтаноміі для двух абласцей
Гаворка ідзе пра рэгіёны на поўначы краіны – Ламбардыю і Венета.
Адміністрацыя вобласці Венета прызначыла папярэднюю дату рэферэндуму яшчэ год таму. Кіраўнік рэгіёну Лука Дзайя тады абвясціў аб «гістарычнай перамозе» – прадстаўнікі Венета выйгралі ва ўрада Італіі ў касацыйным судзе права на правядзенне плебісцыту. Затым да ініцыятывы аб рэферэндуме далучыўся і губернатар Ламбардыі Раберта Мароні, перадае ТАСС.
Ва ўрадзе Італіі сцвярджаюць, што рэферэндум не нясе ніякага сэнсу і называюць галасаванне «персанальнай палітычнай кампаніяй» двух губернатараў. Намеснік міністра па справах рэгіёнаў і аўтаномій Джанклаудзіа Брэса заявіў, што па канстытуцыі пытанне пра паўнамоцтвы рэгіянальных улад вырашаецца шляхам перамоў паміж цэнтрам і канкрэтнай вобласцю.
Рэферэндум па пытанні аўтаноміі пройдзе ў гэту нядзелю.
