Рэгіянальны з’езд PiS у Беластоку. Сярод гасцей: Яраслаў Качыньскі



У Беластоку праходзіць рэгіянальны з’езд ПіС. Мерапрыемства адбываецца пад лозунгам #SafePoland. На з’ездзе выступіў віцэ-прэм’ер Яраслаў Качыньскі, паведамляе poranny.pl.

Падчас з’езду адбываецца прасоўваньне кандыдатаў ад ПіС на выбарах у Сейм і Сенат.

З’езд прайшоў у Лодзі ў чацвер. На выходныя „Права і справядлівасць” пераехалі ва ўсходнюю Польшчу. Сёння Яраслаў Качыньскі наведвае Беласток і Люблін, а ў нядзелю – Жэшув.

Падчас выступу лідар ПіС падсумаваў восем гадоў кіравання Аб’яднаных правых і прадставіў асновы новай праграмы. Качыньскі адзначыў, што „Польшча магла бліскуча развівацца без замежных парадаў. Улічваючы гэтыя часы, ковід, вайну, інфляцыю, гэты рост вельмі добры. Цэны не падвышаліся ўжо 6 месяцаў. Інфляцыя працягне зніжацца”. На думку Качыньскага, у выпадку перамогі лібералаў, пенсійны ўзрост будзе падвышаны, і апазіцыя пагодзіцца на перасяленне мігрантаў.

Яраслаў Качыньскі асаблівую ўвагу надае тэмам, звязаным з бяспекай: „Хочаце міру, рыхтуйцеся да вайны. Мы павінны ўзброіцца. Мы мусім быць моцнымі”, – сказаў Яраслаў Качыньскі.

Качыньскі прывёў прыклад Украіны, якая сваім супрацівам абаранілася ад нападу Расеі. Калі б расейцы прыйшлі да высновы, што Польшча маральна і ў вайсковых адносінах раззброеная, расейцы напалі б на нас, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Прамова Яраслава Качыньскага доўжылася амаль паўгадзіны. Напрыканцы Качыньскі заклікаў да ўдзелу ў выбарах.